Раварыст Кірыенка стаў трэцім на "Туры Баскаў" у гонцы з раздзельным стартам
Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка заняў трэцяе месца на чацвёртым этапе "Тура Баскаў" у гонцы з раздзельным стартам, перадае БЕЛТА. На гэтым турніры ён выступае за прафесійную каманду Sky.
Дыстанцыю ў 19,4 км наш суайчыннік адолеў за 22 хвіліны 37 секундаў. Хутчэй за беларускага раварыста быў толькі Патрык Бевін з Новай Зеландыі (22 хвіліны 35 секундаў) і пераможца гонкі Прымаж Рогліч са Славеніі (22 хвіліны 26 секундаў).
У агульным заліку шматдзёнкі "Тур Баскаў" Кірыенка займае 44-е месца.
Наш суайчыннік лічыцца адным з наймацнейшых атлетаў у гонках з раздзельным стартам. Менавіта ў гэтай дысцыпліне ў 2015 годзе ён стаў чэмпіёнам свету.