“Разбітае сэрца пацана” згубілі дэбютны альбом
Днямі гурт “Разбітае сэрца пацана” (РСП), нарэшце, вырашыў прэзентаваць свой дэбютны дыск “Розавы закат”. Але не атрымалася, бо альбом... згубілі. Яшчэ ўвосень мінулага года гурт цалкам скончыў запіс альбома ў студыі, але ніяк не мог знайсці сродкі ды лейбл, каб яго выдаць. І толькі цяпер БМА-group пры падтрымцы Еўрарадыё вырашылі выдаць альбом.
Хлопцы нават адправілі майстар-дыск у Расію, бо менавіта там павінны былі надрукаваць наклад. Але ў Маскве дыск выдаў памылку, і яго папросту выкінулі, але музыкам своечасова не паведамілі.
Тым часам другі і апошні дыск з канчатковай версіяй альбома апынуўся ў Амерыцы.
Флейтыст і другі вакаліст “РСП” Павел Гарадніцкі расказаў Еўрарадыё, што на іншы кантынент дыск трапіў выпадкова, разам з яго дзяўчынай.
Павел Гарадніцкі: “Другі дыск Дзяніс (вакаліст і лідэр гурта РСП – аўт.) даў мне, каб я ў Кіеве ў клуб занёс. А я праважаў сваю дзяўчыну ў Амерыку. І я не памятаю чаму, але я паклаў гэты дыск ёй у торбу. І дыск такім чынам паляцеў у Чыкага”.
Павел дадаў, што цяпер сувязь з дзяўчынай ужо ўсталяваная, і ў хуткім часе ці бандэролькай, ці праз інтэрнэт матэрыял альбома будзе перададзены ў Мінск.
А вось што здарылася ў Маскве, і чаму майстар-дыск з дэбютнікам “РСП” проста выкінулі, Еўрарадыё распавёў кіраўнік БМА-group Віталь Супрановіч:
“Калі прыходзіць дыск, з яго спрабуюць зрабіць майстар для тыражавання, але машына выдае брак. Гэта можа быць па розных прычынах, напрыклад, дрэнная матрыца. То бок машына проста не здолела стварыць гэтую майстар копію”.
Тое, што дыск проста выкідаюць, калі ўзнікае такая памылка – нармальная практыка. Па-першае, гэта тлумачыцца тым, што захоўваць такія дыскі няма сэнсу, па-другое, звычайна музыкі робяць для сябе адразу шмат копій.
Мэнеджэр гурта Віталь Зыблюк распавёў Еўрарадыё, што музыкі “РСП” запісалі толькі два дыскі канчатковага варыянту свайго дэбютніка па наіўнасці, а выправіць гэта ўжо нельга:
Віталь Зыблюк: “Гурт РСП пасля канчатковага майстарынгу, так бы мовіць, па сваёй дзіцячай наіўнасці запісаў толькі дзве не вельмі якасныя матрыцы. А са студыі адразу ўвесь матэрыял быў выдалены”.
Такім чынам прэзентацыя дэбютнага альбома “Розавы закат” гурта РСП, якая павінная была праходзіць спачатку 23 чэрвеня, а потым 30-га, пераносіцца на невызначаны тэрмін. Але музыкі спадзяюцца, што прыхільнікам гурта давядзецца чакаць не больш за месяц.
Дарэчы адразу пасля запісу песняў дэбютнага альбома гурт “РСП” даваў інтэрв’ю Еўрарадыё. Праслухаць першапачатковы варыянт песень запісаў калектыву і інтэрв’ю з імі можна тут, а больш падрабязную інфармацыю пра альбом ды калектыў – тут
і на myspace гурта.
Фота з вокладкі альбома “Розавы закат”