Размовы пра ўварванне ва Украіну з Беларусі — псіхалагічная аперацыя Расіі
Украіна пакуль не чакае ўварвання з боку Беларусі, але "пра дыктатара" Лукашэнку там "усё вядома" / Reuters
"Нагнятанне" з нагоды паўторнага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі — гэта "інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя" Расіі. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.
— Безумоўна, пра дыктатара Лукашэнку нам усё вядома, аб рэжыме ў Беларусі. Але ёсць аб'ектыўныя рэчы: колькасць ударнай групоўкі, гатоўнасць сіл і сродкаў і іншыя моманты, якія нам дазваляюць сцвярджаць, што на сёння пагрозы з боку Беларусі поўнамаштабнай наземнай аперацыі, яе ўдзелу на баку Расеі няма, — кажа Юсаў.
Ствараць напружанне за кошт гэтай тэмы ў інтарэсах Пуціна, але ўжо і Лукашэнка не асоба яе падтрымлівае, адзначае прадстаўнік украінскай выведкі.
— Мы нядаўна бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова падчас сустрэчы, і з аднаго боку, распавядаў, як ён любіць Пуціна, а потым сказаў, што не бачыць пагрозы з боку Украіны, і што Украіна трымаецца. Гэта значыць, не хоча прадпрымаць суіцыдальных дзеянняў дыктатар Лукашэнка, — падводзіць рысу Андрэй Юсаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.