Развітацца з Алегам Бябеніным прыйшло паўтысячы чалавек
Людзі ўскладаюць кветкі да труны памерлага. Сярод прысутных - сваякі Бябеніна, яго маці, дзеці і жонка. Прыйшлі на развітанне і вядомыя асобы: Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў, Юры Хашчавацкі, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Марачкін ды іншыя. На паніхідзе ёсць і невядомыя ў цывільным. Пра гэта Еўрарадыё распавёў карэспандэнт Зміцер Лукашук з месца падзеі.
Нагадаем, што развітанне праходзіць у зале рытуальных паслуг на Альшэўскага, 12. Пахаваюць Алега Бябеніна на Усходніх могілках.
Нагадаем, што развітанне праходзіць у зале рытуальных паслуг на Альшэўскага, 12. Пахаваюць Алега Бябеніна на Усходніх могілках.