Развітанне з парламентам у дэпутатаў прайшло без фуршэту
Сёння завяршыў працу беларускі парламент трэцяга склікання. За мінулыя чатыры гады дэпутаты правялі 128 пленарных пасяджэнняў, разгледзелі больш за тысячу пытанняў, прынялі 471 законапраект, паведамляе БелаПАН. Толькі адзін з такіх законапраектаў быў прыняты з падачы дэпутата. Яго аўтар Вольга Абрамава у размове з Еўрарадыё сказала, што вельмі задаволеная сваёй працай у парламенце.
“Мая праца была вельмі пладавітай. У мяне было адзінае перадвыбарнае абяцанне — падрыхтаваць закон “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”. Мне ўдалося яго не проста падрыхтаваць. Ён прайшоў праз парламент і быў падпісаны прэзідэнтам. Гэта адзіны закон, які быў прыняты з дэпутацкай падачы ў гэтым скліканні”.
Паводле слоў цяпер ужо былога дэпутата, ніякага фуршэту з нагоды заканчэння працы парламента не было.
“Нічога не было. Завяршылася мерапрыемства, затым калектыўны фотаздымак з прэзідэнтам і на гэтым усё. А далей тыя, хто сыходзіць, пайшлі вывозіць свае рэчы”.
Нагадаем, ужо ў панядзелак 27 кастрычніка распачне працу Палата прадстаўнікоў чацвёртага склікання. У новы склад парламента не прайшоў ніводзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партый і арганізацый.