Развітанне з Уладзімірам Бабарыкам пройдзе заўтра

Развітанне з вядомым тэлежурналістам, відэааператарам БелаПАН Уладзімірам Бабарыкам пройдзе заўтра ў рытуальнай залі крэматорыя на Паўночных могілках.

Уладзімір Бабарыка памёр раніцай 3 студзеня ў 6-й клінічнай лякарні Мінска. "Як сказаў лекар, ва Ўладзіміра спынілася сэрца. Яшчэ а восьмай раніцы ён уздымаўся, а затым лёг і памёр", — кажа сястра Валодзі Таццяна.

Напярэдадні яму выклікалі хуткую дапамогу, доктар зрабіў кардыяграму, якая не паказала ніякіх адхіленняў у працы сэрца, піша БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі