Рэактар на першым энергаблоку БелАЭС збяруць да канца красавіка

Рэактар на першым энергаблоку БелАЭС збяруць да канца красавіка

Рэактар на першым энергаблоку Беларускай АЭС закончаць збіраць да канца красавіка. Пра гэта журналістам заявіў віцэ-прэзідэнт — дырэктар праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС АТ ІЧ "АСЭ" Віталь Палянін, інфармуе БЕЛТА.

Да канца красавіка будуць падрыхтаваныя і неабходныя тэхналагічныя сістэмы для выпрабаванняў.

Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк мяркуе, што першы энергаблок гатовы на 86-87%, другі — на 65%. На будоўлі працуюць больш за 7000 чалавек. 

Міхадзюк лічыць, што ступень гатоўнасці да завозу ядзернага паліва вельмі высокая. Але пасля дастаўкі паліва спатрэбіцца ўсталяваць яшчэ больш строгі кантроль за доступам на пляцоўку АЭС.

Першы энергаблок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо сёлета. Другі павінен пачаць працу ў 2020 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі