Рэактар першага блока БелАЭС запусцяць у сакавіку. Да Дня Волі?

Рэактар першага блока БелАЭС запусцяць у сакавіку. Да Дня Волі?

Фізічны пуск рэактара першага блока Беларускай АЭС запланаваны на сакавік 2019 года, паведамляе тэлеканал АНТ. Звычайна, падобныя мерапрыемствы ў Беларусі прымяркоўваюцца да 7 лістапада ці нейкага іншага афіцыйнага свята. Да якога дня прымяркуюць запуск рэактара? Ёсць некалькі варыянтаў: да Дня жанчын (8 сакавіка), Дня Канстытуцыі (15 сакавіка) ці да Дня Волі (дня абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР, 25 сакавіка). Яшчэ ёсць час, каб зрабіць выбар.

У Мінэнергетыкі запэўніваюць, што першы энергаблок "практычна гатовы". Да канца бягучага года на Астравецкую АЭС з Расіі прывязуць ядзернае паліва.

Дарэчы, амаль месяц таму гендырэктар карпарацыі “Росатам” Аляксей Ліхачоў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам заявіў, што першы блок БелАЭС плануюць увесці ў экплуатацыю да канца 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі