Рэчавы доказ па справе пра "беспарадкі" — кайданкі з сэкс-шопа
Скончыўся ператрус у лідара "Маладой Беларусі" Зміцера Каспяровіча.
Нескладана здагадацца, што праводзіўся ён у межах справы пра "масавыя беспарадкі" 19 снежня. Спіс канфіскаванага пацвярджае, што пошукі вядуцца ў "слушным кірунку".
Такім чынам, з кватэры Каспяровіча вывезена:
пустая флэш-картка з няспраўнага фотаапарата;
настольны бел-чырвона-белы сцяжок;
20 аўтамабільных налепак (бел-чырвона-белыя сцяжкі і "Пагоні);
4 кнігі, у назвах якіх ёсць слова "рэвалюцыя". Сярод іх — выданне пра "рэвалюцыі хіп-хопа";
візітніца;
кайданкі з сэкс-шопа ў абрамленні з футра.
Супрацоўнікі КДБ паабяцалі, што "мы з вамі будзем яшчэ неаднаразова сустракацца", — паведаміў Каспяровіч у жывым эфіры Еўрарадыё.