Рэчыцкага прадпрымальніка Леаніда Невара арыштавалі на шэсць сутак
19 верасня суд Рэчыцкага раёна прыгаварыў члена аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Леаніда Невара да шасці сутак адміністрацыйнага арышту.
Як паведаміла жонка прадпрымальніка Тамара Невар, яго асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Падставай для прыцягнення да адказнасці стала заява начальніка аддзела ідэалагічнай работы Рэчыцкага райвыканкама Юрыя Туміловіча.
Ён паведаміў, што Невар увечары 18 верасня нібыта лаяўся матам у цэнтры горада. Прадпрымальнік быў затрыманы сёння на вуліцы рэчыцкімі міліцыянтамі.
БелаПАН