Рэчыцкія прадпрымальнікі правялі мітынг каля райвыканкама

7 верасня прыкладна 70 прадпрымальнікаў выйшлі да будынка Рэчыцкага райвыканкама з патрабаваннем дапамагчы ім захаваць працоўныя месцы на рынку "Славянскі", уладальнік якога мае намер правесці там рэканструкцыю і аўкцыён па продажы гандлёвых месцаў. Канфлікт работнікаў рынку з уладальнікам — прыватным прадпрыемствам "Данапрыс", якое належыць Аблспажыўсаюзу, пачаўся з моманту рэканструкцыі гандлёвых плошчаў.

У сувязі з фестывалем "Дажынкі" гарадскія ўлады вырашылі рэканструяваць рынак. Спачатку рынак падзялілі на дзве часткі, адна з якіх засталася ва ўласнасці "Данапрыс", а другая адышла да гарадскога рынку.

Кіраўніцтва ПУП запатрабавала ад прадпрымальнікаў па 4 мільёны рублёў на рэканструкцыю. Яны прапанавалі свайго падрадчыка, праца якога каштуе значна танней. На гэта кіраўніцтва “Дынапрыса” аб’явіла, што за свае сродкі будзе рэканструяваць рынак, і ў будучыні гандлёвыя месцы прадасць з аўкцыёна.

У райвыканкаме прадпрымальнікаў выслухалі і абяцалі дапамагчы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі