Рэгістрацыю сайтаў у Беларусі падоўжылі
Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі працягваецца, паведамляе БЕЛТА і спасылаецца на начальніка аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ) Андрэй Сіліч. Паводле яго словаў, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, якія не паспелі прайсці гэту працэдуру да 1 ліпеня, маюць магчымасць падаць заяўкі. Што ж тычыцца тэрмінаў заканчэння рэгістрацыі, то яны шмат у чым будуць залежаць ад тэмпаў працы хостынг-правайдэраў.
На сёння ў інспекцыі па электрасувязі ляжыць болей за 5 тысяч заявак на рэгістрацыю. Спадар Сіліч сказаў, што нягледзячы на вялікі аб’ём інфармацыі, спецыялісты стараюцца працаваць у аператыўным рэжыме і разглядаць заяўку цягам двух дзён.