Рэканструкцыя Купалаўскага тэатра адкладваецца на няпэўны час
Купалаўскі тэатр не зачыніцца на рамонт, бо яго пакуль што не будзе. Прынамсі, да вясны наступнага года рэканструкцыі, пра якую сёлета многа гаварылася, не адбудзецца, піша Народная газета.
Нягледзячы на тое, што ўжо адобраны праект аднаўлення першапачатковага фасаду тэатра, будучае аздабленне залы і іншыя дэталі інтэр’еру пакуль што застаюцца пад вялікім пытаннем. І гэта затрымлівае пачатак работ.
Распрацоўкай праекта займаецца Людміла Іванова. На нядаўнім пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны яе прапановы па аднаўленні аблічча тэатра звонку былі зацверджаныя.
Што да ўнутранага аздаблення, то, па словах даследчыцы, арыгінальны інтэр’ер XIX стагоддзя не ацалеў. Але ёсць архіўныя дакументы, якія дазваляюць узнавіць дэталі дэкору. Над гэтым яна цяпер акурат працуе.
Вядома, напрыклад, што крэслы ў зале мелі шэра-блакітны колер, а заслона — пурпуровы.
Аднак падрабязную карціну аблічча тэатральнай залы навуковы кіраўнік абяцае прапанаваць на разгляд у Міністэрства культуры толькі да вясны 2010 года.
А значыцца, закрыццё на рамонт галоўнай сцэны краіны адкладваецца на няпэўны час.
Чытайце таксама:
З Купалаўскага тэатра зробяць "архітэктурнага кентаўра"
Праект рэканструкцыі Купалаўскага парушае закон аб ахове помнікаў
Архітэктары б'юцца за "Купалаўскі" (+фота)