Рэканструкцыю цэнтра Магілёва завершаць да Дня перамогі (фота)

У Магілёве ідзе рэканструкцыя "Алеі герояў". Рабочыя працуюць, штодзень. Кладуць плітку, праводзяць камунікацыі для ліхтароў. Бо рэканструкцыю плануецца завершыць 8-га траўня, да Дня Перамогі.

Намеснік дырэктара Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага дарожна-маставога прадпрыемства, якое займаецца рэканструкцыяй, Уладзімір Марфель запэўніў Еўрарадыё, што у недабудаваным выглядзе ніхто алею на "майскія святы" не пакіне, таму рэканструкцыя будзе завершаная да 8-га траўня, а можа і раней.

У выглядзе канцэптуальна нічога не зменіцца. Партрэты герояў зробяць новыя, стэлы рэстаўруюць і паставяць трошкі ў іншым накірунку, кажа Уладзімір Марфель:

"Партрэты будуць змяняцца на новыя. Стэлы мы ўжо аддалі на рэстаўрацыю. Іх ачысцяць ад старой фарбы, па-новаму пафарбуюць, але сама стэла застанецца тая ж".

Многія жыхары горада спадзяваліся, што пасля рэканструкцыі, на алеі з'явяцца новыя, не толькі савецкія героі. Але, як стала вядома Еўрарадыё новых герояў на алею не дададуць.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі