Рэктар БДУ адмовіўся аднаўляць ва ўніверсітэце Таццяну Шапуцьку
Прэс-сакратарка "Маладога Фронту" Таццяна Шапуцька атрымала адмоўны адказ на сваё хадайніцтва пра аднаўленнe ў ліку студэнтаў 2-га курса юрыдычнага факультэта БДУ Як адзначае прэс-служба "Маладога Фронту", рэктар Сяргей Абламейка праігнараваў не толькі хадайніцтва дзяўчыны, але і меркаванне некалькіх соцень студэнтаў унівэрсітэта, якія сабралі подпісы ў абарону Шапуцькі.
Нагадаем, маладафронтаўку выключылі з БДУ пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга Партнёрства" ў Брусэлі ў сярэдзіне лістапада 2009 года.
Фота: nn.by
Нагадаем, маладафронтаўку выключылі з БДУ пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга Партнёрства" ў Брусэлі ў сярэдзіне лістапада 2009 года.
Фота: nn.by