"Рэквіем" — у Беларусі запусціўся праект пра памерлых ад COVID-19
Праект "Рэквіем" распавядае пра тых, хто памёр ад каранавіруса ў Беларусі
У Беларусі запусціўся праект пра памерлых ад COVID-19. "Рэквіем" распавядае пра тых, хто памёр ад каранавіруса ў Беларусі. Стваральнікі плануюць пра кожную ахвяру эпідэміі распавядаць невялікую біяграфію ці ўспаміны. Праект арганізаваны актывістамі Моладзевага блока.
"У Беларусі ідзе вайна. Без залпаў артылерыі, бамбаванняў і аўтаматных стрэлаў", — заяўляюць аўтары праекту.
Ужо цяпер у праекце паказана 50 чалавек, пра якіх можна ўбачыць кароткую інфармацыю: узрост, біяграфічныя дадзеныя або ўспаміны пра яго.
Паводле задумы стваральнікаў праекта — сайт павінен быць напамінам пра тое, навошта патрэбныя меры прафілактыкі каранавіруса, і чаму трэба клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра іншых. І аддаць абавязак памяці загінулым ад COVID-19.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.