Рэмізаў: Альтэрнатыў ў Беларусі няма

Такое меркаванне выказаў сёння ІА REGNUM расійскі палітолаг Міхаіл Рэмізаў.

Палітолаг нагадаў, што за апошні перыяд Аляксандр Лукашэнка спрабаваў кампенсаваць дэфіцыт знешніх крыніц інвестыцыяў у Кітаі і ў краінах Лацінскай Амерыкі. "Гэтая палітыка будзе працягнутая. Але ў выпадку з рынкамі вялікай альтэрнатывы ў Беларусі няма: гэта еўрапейскі рынак і рынак Расіі. Чым больш будзе зачынены еўрапейскі рынак, тым большае значэнне будзе набываць расійскі", — адзначыў ён.

Санкцыі не будуць жорсткімі, на думку Рэмізава, бо шэраг краін ЕС зацікаўлены ва ўцягванні Беларусі ў еўрапейскую прастору. У той жа час ён заўважыў, што Еўропа для Беларусі значыць больш, чым Беларусь для Еўропы.

"Таму ЕС, зыходзячы з нейкіх палітычных меркаванняў, можа ахвяраваць эканамічным складнікам на некаторы час. На карысць гэтага кажа і некаторае паслабленне геапалітычнай і эканамічнай канкурэнцыі Расіі і Еўропы за Беларусь, у тым ліку і па віне Расіі, якая не імкнецца больш актыўна залучаць Беларусь у свае праекты ", — заявіў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі