Рэнан Брэсан можа прыняць беларускае грамадзянства

Бразільскі легіянер БАТЭ Рэнан Брэсан раздумвае над прыняццем беларускага грамадзянства. Па словах футбаліста, як перадае Goals.by, прадстаўнікі Федэрацыі футболу Беларусі ужо цікавіліся яго меркаваннем на гэты конт. Пагатоў, што Брэсан, калі прыме беларускае грамадзянства, зможа гуляць за нацыянальную каманду.

21-гадовы паўабаронца БАТЭ пакуль не адказаў згодай. Але, па яго словах, быў вельмі ўсцешаны гэтай прапановай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі