Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
19 студзеня ў трэцім раундзе беларуская тэнісістка выйграла ў амерыканкі Джэймі Хэмптан (63) — 6:4, 4:6, 6:2.
Цяпер першую ракетку свету чакае сустрэча з расіянкай Аленай Веснінай (47). Пераможца гэтай пары будзе спаборнічай з найлепшай у матчы Каралін Вазняцкі (Данія, 10) — Святлана Кузняцова (Расія, 75), перадае БелаПАН. Нагадаем, што летась Вікторыя Азаранка выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.