1 кастрычніка — Дзень людзей сталага веку
У Беларусі на сёння 26% насельніцтва — гэта пенсіянеры (2,5 мільёны чалавек).
Сярод іх 132 тысячы самотных і 579 тысячы тых, хто жыве адзін. У краіне яшчэ засталося 34 тысячы ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, з якіх 10 герояў Савецкага Саюза. Амаль 20 тысяч беларусаў маюць узрост ад 90 да 99 год. А 100-гадовую мяжу перайшлі 558 чалавек.
Сёння пройдуць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню людзей сталага века. Гэта будуць канцэрты, імпрэзы і проста акцыі, скіраваныя на дапамогу зусім старым і нямоглым. Да таго ж у шэрагу рэгіёнаў краіны для пенсіянераў сёння зрабілі бясплатным праезд у грамадскім транспарце.