1 красавіка бензін не падаражэў
Але падвышэнне коштаў у бліжэйшы час не выключанае. Раней была неафіцыйная інфармацыя, што цана паліва ўзрасце на 3-5%.
Затое ад сённяшняга дня Беларусь падвышае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Саўміну ад 27 сакавіка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду.
Пошліна на нафту ўзрастае з 411,2 да 460,7 долара за тону. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (апроч бензіну), з 1 красавіка складзе 304 долара да тону супраць ранейшых 271,4 долара. Такая ж пошліна ўсталяваная на бензол, талуол, ксілолы.