1 траўня ў Беларусь вернецца красавік

На 30 красавіка абвешчана штармавое папярэджанне, але ў панядзелак яшчэ будзе горача, удзень на паўднёвым захадзе тэмпература паветра дасягне +30 градусаў, інфармуе сайт pogoda.by. Такое надвор’е прагназуюць у Брэсце.

У Віцебску ўначы чакаецца плюс 9-11, удзень — 16-18 градусаў цяпла. У Гомелі начная тэмпература — 14-16 градусаў, дзённая — 26-28. У Магілёве ўначы 12-14, а ўдзень 23-25 цяпла. Ападкаў не будзе ў ніводным з абласных цэнтраў, апроч Віцебска, дзе чакаюць кароткачасовы дождж з навальніцай.

1 траўня ў аўторак на Беларусь прыйдзе халодны атмасферны фронт, які ссоўваецца з Латвіі. Надвор’е чакаецца няўстойлівае і ветранае, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўдзень не перавысіць 21 градус цяпла, толькі на поўдні сіноптыкі абяцаюць +24-26.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі