10 снежня ў Мінску адкрыецца першы ў краіне дэльфінарый

Спецыялісты распавядуць пра насельнікаў гэтай установы — марскіх коцікаў і дэльфінаў, іх фізіялогію, асаблівасці паводзін, характар. Затым марскія сысуны пакажуць шоу, падчас якога яны будуць маляваць беларускі сцяг, таньчыць, гуляць з мячыкам.

У дэльфінарыі “Нэма” чатыры ціхаакіянскія дэльфіны, два паўночныя марскія коцікі і марское ільвяня. Памяшканне дэльфінарыя можа змясціць 700 наведнікаў. Акрамя прадстаўленняў, якія плануецца праводзіць тры разы на дзень (акрамя панядзелка), за асобную плату ахвотныя змогуць сфатаграфавацца або паплаваць з дэльфінамі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі