500 інвалідаў пройдуць адаптацыю на беларускіх прадпрыемствах
Іх накіруюць туды службы занятасці насельніцтва ў наступным годзе.
Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці паспрыяе падвышэнню іх канкурэнтаздольнасці на рынку працы і магчымасці знайсці сабе месца. Такая адаптацыя будзе ажыццяўляцца па індывідуальнай праграме рэабілітацыі і можа праводзіцца ў залежнасці ад здольнасцяў інваліда ад шасці месяцаў да аднаго года.
У 2012 годзе болей за 26,6 мільярдаў рублёў прадугледжана выдзеліць на фінансаванне і кампенсацыю (згодна з заяўкамі наймальнікаў) выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў для 153 інвалідаў. Сёлета памер фінансавання на гэтыя мэты склаў 18,3 мільярда рублёў, інфармуе БЕЛТА.