17 лістапада міліцыянты будуць хадзіць у госці да пінскіх выпівох
На гэтую дату ў горадзе прызначаны адзіны дзень прафілактыкі пабытовых злачынстваў, якія ўчыняюць пітушчыя грамадзяне.
Участковыя міліцыянты будуць наведваць выпівох з асацыяльнымі паводзінамі, праводзіць прафілактычныя гутаркі з іх роднымі і суседзямі.