Павел Вінаградаў асуджаны на 5 сутак арышту (абноўлена)
Суд над Паўлам Вінаградавым прайшоў 17 снежня ў Першамайскім раённым судзе сталіцы.
Актывіста грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" пакаралі за "незаконнае пікетаванне". Судовае паседжанне прайшло ў кабінеце суддзі. Сведкам быў міліцыянт, які пазнаў Вінаградава па здымку, які пабачыў на апазіцыйным сайце ў інтэрнэце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Святлана Вінаградава, жонка Паўла. З гэтымі 5 суткамі Павел сёлета правёў за кратамі 66 дзён.
Нагадаем, Паўла Вінаградава затрымалі ў сталіцы 12 снежня, але адпусцілі да суда. Яго хацелі пакараць за чарговую акцыю пратэсту цацак. Яна прайшла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі — гэта акурат у Першамайскім раёне сталіцы, дзе быў затрыманы актывіст.
Галоўны “брыдкаслоў” краіны Павел Вінаградаў: 6 затрыманняў з пачатку года
Фота — Белсат, zapraudu.info