18-гадовы кіроўца легкавіка загінуў у Наваполацку
Раніцай 28 кастрычніка яго аўтамабіль “Seat Toledo” сутыкнуўся з апорай моста на вуліцы Ктаторава.
Як паведамілі ў прэс-службе МНС, хлопец не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго і адбылося сутыкненне. Ратавальнікі дасталі яго з аўтамабілі, але брыгада хуткай дапамогі здолела толькі канстатаваць смерць юнака.
На той момант у Наваполацку было неспрыяльнае надвор’е: выпала 12 мм ападкаў, снег пакрываў усю зямлю, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.