18 сакавіка ў Віцебску — Дзень цвярозасці
У гэты дзень, што прыпадае на пятніцу, жыхары горада не змогуць купіць у крамах і кавярнях спіртныя напоі.
Дзень цвярозасці пройдзе ў рамках правядзення ў Віцебскай вобласці акцыі "Тыдзень моды на здароўе". Адпаведнае распараджэнне падпісаў сёння старшыня гарвыканкама.
18 сакавіка ад 8 раніцы да паўночы будзе забаронены продаж любых алкагольных напояў (уключаючы слабаалкагольныя і піва) ва ўсіх аб'ектах рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.
Выключэнне зроблена толькі для пахавальных і загадзя запланаваных мерапрыемстваў, перадае ALE.BY.