“Гурзуф” дарыць слухачам Еўрарадыё 20 казачных хвілін (слухаць альбом)

130117_gurzuf_murhen96.mp3

Баянна-барабанны дуэт Gurzuf, які даўно не даваў канцэртаў, нарэшце, падаў прызнакі жыцця. Ён запісаў і выдаў альбом, праца над якім вялася каля году. 

Märchen" гэта першая паўнаватасная студыйная праца “Гурзуф”, — расказвае лідар гурта Ягор Забелаў, які завітаў у студыю Еўрарадыё. – Мы з Арцёмам Залескім гралі канцэрты 7 гадоў, і акурат пасля гэтага мы ў нешта ўтыкнуліся і нешта знайшлі. І ў гэтых дзвюх кампазіцыях у нас атрымалася нейкім іншым чынам сумясціць бубны і баян. То бок, не ў кропку, не прама, а так пабудаваць барабанныя і баянныя партыі, што кожны новы гук баяна прадвызначае ўдар бубнаў, ці, наадварот, кожны ўдар бубнаў раскрывае гук баяна”.

У запісе таксама прысутнічаюць і іншыя інструменты, якія аздабляюць баянна-барабанны дуэт яшчэ і гукамі духавых: валторны, кларнета, альт- і барытон-саксафона, а таксама скрыпкі, цымбалаў і розных перкусій.

На жаль, тур у падтрымку новага альбома “Гурзуфа” не прадбачыцца. Ягор кажа пра творчую паўзу, якую ўзялі  музыкі. “Магчыма, гэта апошняе, што мы зрабілі разам,” — дадае ён.

Уключайце плэеры і слухайце размову з Ягорам Забелавым. І, уласна, сам альбом "Märchen", які Gurzuf дарыць для праслухоўвання ўсім слухачам Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі