20 пінчукоў атрымалі халадовыя траўмы
З пачатку года ў пінскі траўмапункт па дапамогу звярнулася 20 чалавек з прыкметамі абмаражэння.
У асноўным гэта абмаражэнні першай і другой ступеняў кісцяў рук, пальцаў ног і вушных ракавінаў, праўда ёсць выпадкі і больш цяжкіх паражэнняў холадам. Акрамя таго, медыкі адзначаюць зніжэнне, у параўнанні з мінулым годам, колькасці траўмаў ад галалёдзіцы.