2012 год абвешчаны Годам кнігі
Кіраўнік краіны падпісаў адпаведны ўказ.
Такое рашэнне прынятае ў мэтах падвышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні гэтага года.
Абвяшчэнне ў Беларусі Года кнігі з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры — прадмет асаблівага клопату дзяржавы.