2012/2013 навучальны год пройдзе ў ранейшых рамках
Зменаў у тэрмінах навучальнага года сёлета не будзе.
Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч, перадае БЕЛТА. Каб змяніць працягласць навучальнага года і агульную працягласць вакацый, кажа чыноўнік, трэба памяняць законы. Бо ўсе гэтыя тэрміны вызначаныя ў Кодэксе аб адукацыі. Таму гэты навучальны год будзе працягвацца з 1 верасня па 1 чэрвеня.
Нагадаем, што нядаўна стала абмяркоўвацца пытанне пра магчымасць павялічыць колькасць урокаў у школах або навучальны год. Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч абгрунтаваў гэта кепскімі вынікамі цэнтралізаваных тэстаў.
Фота — bymedia.net