21 красавіка Лукашэнка выступіць з Пасланнем
Супольнае паседжанне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбудзецца 21 красавіка.
Нагода — традыцыйны штогадовы зварот прэзідэнта з штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента.
Прамова Аляксандра Лукашэнкі ў Авальнай зале Дома ўраду будзе транслявацца па дзяржаўных тэлеканалах у жывым эфіры.