"2:1" — самы папулярны лік чвэрцьфіналаў Лігі Еўропы
У чацвер прайшлі першыя матчы 1/4 фінала футбольнай Лігі Еўропы.
Нідэрландскі "АЗ Алкмар" выйграў у іспанскай "Валенсіі" — 2:1. З такім жа лікам партугальскі "Спортынг" выйграў у харкаўскага "Металіста", а мадрыдскі "Атлетыка" — у нямецкага клуба "Гановер-96". Іспанскі "Атлетык" у гасцях перамог нямецкі "Шальке-04" — 4:2.
Матчы ў адказ пройдуць 5 красавіка.