27—29 сакавіка Беларусь плануе наведаць працоўная група ПА АБСЕ
Асноўная мэта візіту — вывучэнне сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПА АБСЕ, ліст пра магчымасць арганізацыі такога візіту кіраўнік працоўнай групы Ута Цапф накіравала ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.
Акрамя таго, Мінск мае намер наведаць прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дунья Міятовіч. 24 лютага падчас сесіі ПА АБСЕ ў Вене Міятовіч паведаміла, што, па яе звестках, МЗС Беларусі спрабуе дапамагчы ў арганізацыі гэтага візіту, які можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні.