27 лютага ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі

Пра гэта РІА "Новости" паведаміла дыпламатычная крыніца ў ЕС. Па словах прадстаўніка Еўрасаюза, абмежавальныя меры закрануць новых чыноўнікаў і кампаніі.

Нагадаем, што паводле папярэдніх звестак у "чорны спіс" ЕС увойдуць яшчэ 135 прадстаўнікоў беларускай улады. Ім будзе забаронены ўезд у краіны супольнасці, а іх актывы павінны быць замарожаныя.

Што да таго, колькі беларускіх кампаній будуць занесены ў "чорны спіс", то, па словах, суразмоўцы агенцтва ў Савеце ЕС, "іх будзе некалькі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі