29 сакавіка Еўрапарламент прагаласуе за рэзалюцыю па Беларусі

У апублікаваным праекце рэзалюцыі Еўрапарламент асуджае тое, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя ў сферы правоў чалавека і фундаментальных свабодаў, перадае БелаПАН. Таксама асуджаецца адсутнасць глыбокіх дэмакратычных і эканамічных рэформаў, рэпрэсіі супраць апанентаў рэжыму ў Мінску. Еўрадэпутаты "рашуча асуджаюць" бесперапынны пераслед праваабаронцаў, прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Яны патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў — гэта асноўная ўмова для дыялогу паміж ЕС і Беларуссю.

Еўрапарламент заклікае перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2014 года з Беларусі ў іншую краіну, калі не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні і ўлады не пачнуць паважаць правы чалавека.

Нагадаем, першапачаткова галасаванне па "беларускай рэзалюцыі" мусіла адбыцца 15 сакавіка на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, аднак было адкладзена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі