3 сакавіка — 945 год бітве на Нямізе
Яна вядомая як адна з найбуйнейшых і найбольш крывавых баталіяў часоў Кіеўскай Русі.
Гэты факт зафіксаваны ў “Аповесці мінулых часоў”. У сувязі з бітвай ў пісьмовай крыніцы ўпершыню згадваецца горад Мінск. Падзея адбылася 3 сакавіка 1067 года паміж войскамі паўднёварускіх князёў Ізяслава, Усевалада, Святаслава Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыслававіча, нагадвае БЕЛТА.
Прычынай сутыкнення паслужылі спробы Усяслава захапіць Пскоў і Ноўгарад. Паўднёвыя князі напалі на Мінск, захапілі яго і разбурылі, а насельніцтва часткова знішчылі, а часткова ўзялі ў палон. Усяслаў спяшаўся на дапамогу асаджанаму Мінску, але спазніўся. Яго войскі сустрэліся з непрыяцелем на беразе Нямігі. Баталію Усяслаў прайграў і вымушаны быў збегчы ў Полацк.