30 дэпутатаў развяліся з жонкамі перад здачай дэкларацыі аб прыбытках
Такі рэзкі бум разводаў адбыўся ў Дзяржаўнай думе Расіі за два месяцы да падачы дэкларацыяў.
Пра гэта паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС, спасылаючыся на крыніцу ў парламенце. Аднак пакуль інфармацыя пра разводы афіцыйна не пацверджаная.
Тым часам намеснік старшыні думскай камісіі па пытаннях этыкі Андрэй Андрэеў заяўляе, што не валодае звесткамі пра змены ў грамадзянскім стане дэпутатаў у параўнанні з мінулым годам. Па яго словах, кожная сітуацыя індывідуальная, а Дума не можа разбірацца ў кожным выпадку.
Такім чынам, не выключана, што прынамсі частка разводаў — фіктыўныя, дзеля ўтойвання інфармацыі пра свае прыбыткі.
Фота — psychologos.ru