30 гадоў таму мінскае "Дынама" Малафеева стала чэмпіёнам СССР (відэа)
Гэта было найвялікшае дасягненне беларускага клуба за час выступленняў у футбольным чэмпіянаце Савецкага Саюза.
Мінскія дынамаўцы лідыравалі на працягу амаль усяго сезона 1982 года, але ўсё вырашалася ў апошнім туры. Перамога ў Маскве над "Спартаком" з лікам 4:3 дазволіла камандзе Эдуарда Малафеева ўзяць "золата".
"Мінскае "Дынама" тады паймала сваю гульню і адрознівалася ад усіх... хлопцы гулялі! А як трымалі мяч! Вось як цяпер "Барселона", так і ваша "Дынама" ўзору 82-га года — дома і на выездзе дзейнічалі аднолькава, не прымерваючы ролю другога нумару", — цытуе словы знакамітага ў 1980-я гады грузінскага футбаліста Аляксандра Чывадзэ газета "Прессбол".
З таго "залатога" складу няма ўжо Аляксандра Пракапенкі, Віктара Янушэўскага, Пятра Васілеўскага, Юрыя Курненіна.
Эдуард Малафееў: Хто выпіваў у "Дынама"? Я, Пудышаў і Пракапенка