34-гадовая мінчанка “замініравала” кватэру каханага чалавека
Яна зрабіла гэта з рэўнасці.
Раніцай 8 снежня на лінію 102 паступіў званок. Жаночы голас паведаміў, што ў кватэры дома па вуліцы Пушкіна знаходзіцца бомба. Міліцыя і група сапёраў прыбылі на месца, старанна абследавалі кватэру, але выбуховае прыстасаванне не знайшлі.
Увечары таго ж дня жанчыну затрымалі. Яна адразу ва ўсім прызналася. Больш за год таму яна развіталася са сваім сябрам, а раніцай 8 снежня прачнулася, раптам згадала пра яго і вырашыла адпомсціць.
Жанчыне цяпер пагражае да 5 год пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.