38-гадовы хакер "міжнароднага класа" з Гродна асуджаны на 2 гады
Гродзенскія следчыя атрымалі інфармацыю пра яго "праз міжнародныя каналы".
Як паведамляе БЕЛТА, жыхар абласнога цэнтра з вышэйшай адукацыяй афіцыйна нідзе не працаваў. Ён распаўсюджваў на тэрыторыі ЗША, Канады і Мексікі шкодныя кампутарныя праграмы, якія блакавалі кампутар, калі карыстальнік заходзіў на пэўныя сайты. Для разблакіроўкі прапаноўвалася пералічыць пэўную суму.
Праваахоўнікі затрымалі хакера проста за кампутарам пад час ягонай "працы". Гродзенец, дарэчы, выплаціў пацярпелым больш за 35 тысяч долараў. Суд прысудзіў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.