45 чалавек патанулі ў Беларусі за пятніцу і выходныя
Чацвёра з іх — дзеці.
Самая частая прычына трагедый — алкаголь, выпіты перад купаннем. Дарэчы, за пятніцу і выходныя 592 кіроўцы трапіліся за рулём нападпітку. Ім пагражае пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на 3 гады і штраф — да 3 мільёнаў 500 тысяч рублёў, піша “Рэспубліка”.