545 беларусаў жывуць болей за стагоддзе
Узроставую планку ў 100 гадоў пераадолелі 466 жанчын і 79 мужчын.
А вось ва ўзроставай групе ад 110 год людзей ужо вельмі мала — 12 жанчын, інфармуе БЕЛТА.
Болей за ўсё доўгажыхароў у Гродзенскай вобласці. Тут на 1 красавіка налічвалася 128 чалавек ва ўзросце ад 100 гадоў. На другім месцы Брэсцкая вобласць — 89 чалавек, на трэцім Міншчына — 84 чалавекі. У Віцебскай вобласці такіх доўгажыхароў 79, у Гомельскай — 62, а ў Магілёўскай — 52 чалавекі. На апошнім месцы апынуўся Мінск — 51 жыхар сталіцы справіў 100-гадовы юбілей.