7 студзеня ў Беларусі будзе хмарна і марозна
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў краіне на праваслаўнае Раство.
Месцамі, удзень пераважна па паўднёвым усходзе, прагназуецца невялікі снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, умеркаваны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях — да 12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца мінус 2-7 градусаў.