8 верасня ў “Мінск-Арэне” пройдзе жалобная цырымонія
А 19.00 ушануюць памяць гульцоў і трэнераў яраслаўскага “Лакаматыва”, якія загінулі ў авіякатастрофе.
Менавіта ў гэты час павінен быў пачацца матч чэмпіянату КХЛ паміж “Лакаматывам” і мінскім “Дынама”. Усе сродкі ад праданых квіткоў на гульню 8 верасня клуб пералічыць у Яраслаўль. Квіткі таксама сапраўдныя для ўдзелу ў жалобнай цырымоніі. Таксама квіткі можна будзе здаць і атрымаць свае грошы цягам 10 дзён, паведамляе прэс-служба ХК “Дынама”.