82-гадовы мільярдэр Джордж Сорас жэніцца
Пра заручыны з 40-гадовай Таміка Болтан знакаміты фінансіст абвясціў у ноч на 12 жніўня, у часе святкавання сваіх народзінаў.
Для Сораса гэты ўжо будзе трэці шлюб, а для яго абранніцы — другі, паведамляюць інфармагенцтвы. Мільярдэр падараваў сваёй нявесце заручальны пярсцёнак з ружовага золата з брыльянтам фірмы Graff у плацінавай аправе. Пра дату шлюбу пакуль не паведамляецца.
Сорас і Болтан пазнаёміліся ўвесну 2008 года. Раней будучая місіс Сорас гандлявала харчовымі дабаўкамі ў інтэрнэце, а цяпер у яе кампанія, якая прапануе анлайн-заняткі ёгай.