9 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ

У Акадэмію МУС, Ваенную акадэмію, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут МНС дакументы можна падаць з 9 па 15 ліпеня. Тыя, хто не прайшоў па конкурсе на дзённую бюджэтную форму навучання, да 21 ліпеня змогуць перанакіраваць дакументы на завочную і вячэрнюю бюджэтныя формы навучання, а да 23 ліпеня — на платнае аддзяленне, інфармуе БелаПАН.

У Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў дакументы на дзённую форму навучання будуць прымаць з 9 па 13 ліпеня, на завочную і вячэрнюю форму — да 25 ліпеня, на платныя аддзяленні — да 27 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі