9 студзеня памежны пункт пропуску “Пясчатка” прыпыніць сваю працу
Там на некалькі гадзін адключаць электрычнасць.
Як паведамляе сайт tomin.by 9 студзеня на міждзяржаўным пункце пропуску “Пясчатка”, які знаходзіцца ў Камянецкім раёне на беларуска-польскай мяжы, з 10 да 13 гадзін не будзе электрычнасці. Таму турыстам, якія ў гэты дзень плануюць выехаць ў Польшчу, лепей скарыстацца іншымі пунктамі для перасячэння мяжы.