ААН патрабуе вызваліць беларускіх палітвязняў
Кансультацыі па праекце такой рэзалюцыі прайшлі сёння ў ААН.
Заўтра ў Савеце ААН па правах чалавека плануецца абмеркаваць Беларусь. Напярэдадні паседжання місія Еўрасаюзу ў ААН арганізавала кансультацыі ў Жэневе. Кансультацыі праходзілі адкрыта, у іх бралі ўдзел усе ахвотныя, але прадстаўнікі беларускай місіі адсутнічалі.
У праекце рэзалюцыі таксама патрабуецца правесці поўнае, празрыстае і адкрытае расследаванне ўсіх звестак аб катаваннях і бесчалавечным абыходжанні з палітвязнямі. Таксама патрабуецца неадкладна спыніць практыку адміністрацыйных затрыманняў актывістаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў і не перашкаджаць іх свабоднаму руху.
Праект рэзалюцыі падтрымалі Японія, ЗША і многія еўрапейскія краіны. З крытыкай дакумента выступілі Расія, Куба і Кітай, перадае Радыё "Свабода".